Спадчына беларускага Напалеона
Як змяніўся беларускі пейзаж за 150 гадоў:

аднаўляем мясціны Напалеона Орды
пры дапамозе 4G
Спадчына беларускага Напалеона
Як змяніўся беларускі пейзаж за 150 гадоў:

аднаўляем мясціны Напалеона Орды пры дапамозе 4G
Паважаны чытач, гэта першы такі матэрыял у гісторыі «Нашай Нівы». Мы верым, што місія беларускай журналістыкі не толькі ў клікабельным загалоўку. Таму сёння прапануем табе якасна іншы ўзровень аповеду. У гэтым нам дапамагаюць сучасныя тэхналогіі, партнёр МТС і вялікі пласт беларускай культуры. Але ў першую чаргу нам важны кожны беларус, які цікавіцца гісторыяй сваёй краіны.
Расказваць гісторыі
па-новаму
Вы чытаеце гэты матэрыял дзякуючы 4G МТС
Вы чытаеце гэты матэрыял дзякуючы 4G МТС
На сёння малюнкі Орды — амаль адзіная крыніца інфармацыі пра тое, як выглядала Беларусь у дафатаграфічную эпоху
Беларуская зіма, да якой, безумоўна, адносіцца і першая палова сакавіка, – самы час выправіцца ў падарожжа па Беларусі шляхамі Напалеона. Але не таго, што страціў на Бярэзіне зімой 1812-га Вялікую Армію і, як кажа паданне, адступаючы, схаваў у адным з беларускіх азёр залатую карэту.

Гаворка пра мастака Напалеона Орду. Ён пакінуў нам спадчыну непараўнальна каштоўнейшую: зрабіў тысячу малюнкаў беларускіх сядзіб, замкаў, гарадоў.

Штосьці з зафіксаванага Ордам дастаяла да нашага часу праз дзве сусветныя вайны, штосьці ўжо адноўлена, іншае яшчэ можна аднавіць.

Мы едзем на радзіму мастака, на Палессе, у вёску Варацэвічы (цяпер Іванаўскі раён). Гарады, якія будуць нам трапляцца па дарозе ад Мінска да старога Янава, некалі наведваў і маляваў сам Напалеон Орда. Сёння мы з дапамогай 4G МТС можам бачыць анлайн яго гравюры, звяраючы ракурс.






Напалеон Мацей Тадэвуш Орда
,
народжаны ў 1807 у сям'і беларускага шляхціца, кобрынскага маршалка, быў названы ў гонар французскага палкаводца і імператара Напалеона Банапарта.












Напалеон Мацей Тадэвуш Орда,
народжаны ў 1807 у сям'і беларускага шляхціца, кобрынскага маршалка, быў названы ў гонар французскага палкаводца і імператара Напалеона Банапарта.
МІНСК
МІНСК
МІНСК ТАДЫ І ЦЯПЕР
«Нешматлюднасць, дрэўцы з абгародкамі — правінцыйная атмасфера «губернскага горада». а Сёння Мінск — ужо вялікая еўрапейская сталіцА»
МІНСК ТАДЫ І ЦЯПЕР
«Нешматлюднасць, дрэўцы з абгародкамі — правінцыйная атмасфера «губернскага горада». а Сёння Мінск — ужо вялікая еўрапейская сталіцА»

Выпраўляемся з цэнтра Мінска — ад Ратушы.

Орда зафіксаваў Катэдру і калегіум езуітаў са званіцай, што стаяў побач з ёй. Нешматлюднасць, дрэўцы з абгародкамі (каб козы не аб'елі?) — правінцыйная атмасфера «губернскага горада». Мінск зрабіў першую сур'ёзную заяўку ў апошняе дзесяцігоддзе ХІХ ст., са з'яўленнем чыгункі, развіццём капіталізму, будаўнічым бумам. Сёння Мінск — вялікая еўрапейская сталіца.
КОЙДАНАВА
КОЙДАНАВА
Гэта першы пункт на брэсцкай трасе, па якой мы вырашылі ехаць у Варацэвічы. Тут Орда маляваў Кальвінскі збор. Цагляны гатычны храм на старым замчышчы фундаваў у XVI ст. Мікалай Радзівіл Пярун, адзін з слупоў кальвінізму ў ВКЛ. На малюнку вакол збора можна бачыць замкавыя сцены: храм меў умацаванні. (Такі ўмацаваны кальвінскі збор, цяпер праваслаўная царква, да нашага часу захаваўся ў Заслаўі.)

Кальвінісцкая грамада праіснавала ў Койданаве да ХХ стагоддзя, сярэдзіны якога храм не перажыў.

Пасля вайны будынкі разабралі, частка цэглы пайшла на пабудову бальніцы, а замчышча скапалі. Ад гары, якую мы можам бачыць на гравюры, застаўся ўзгорак з кавалкам мура.

Побач — жылая сядзіба. Ад двара жытло, ад вуліцы магазін аўтазапчастак. Знаёмімся з гаспадаром, сіваватым прадпрымальнікам Яўгенам.

Ён нам тлумачыць, як стаяў храм. Малюе на снезе і паказвае жэстамі ў паветры. (Каб збор нейкім цудам захаваўся, ён вісеў бы на вышыні метраў шасці.)

Кальвінісцкая грамада праіснавала ў Койданаве да ХХ стагоддзя, сярэдзіны якога храм не перажыў. Пасля вайны будынкі разабралі, частка цэглы пайшла на пабудову бальніцы, а замчышча скапалі. Ад гары, якую мы можам бачыць на гравюры, застаўся ўзгорак з кавалкам мура. Побач — жылая сядзіба. Ад двара жытло, ад вуліцы магазін аўтазапчастак. Знаёмімся з гаспадаром, сіваватым прадпрымальнікам Яўгенам. Ён нам тлумачыць, як стаяў храм. Малюе на снезе і паказвае жэстамі ў паветры. (Каб збор нейкім цудам захаваўся, ён вісеў бы на вышыні метраў шасці.)

Яўген і сам цікавіцца гісторыяй. Нядаўна дазнаўся, што лідар «Койданаўскай самастойнай рэспублікі» 1920 года меў тое самае, што і ён, прозвішча ;— Калечыц.

«Можа, які продак мой?»

СТАНЬКАВА
СТАНЬКАВА
Караль Эмерыкавіч Чапскі, 1900 г.
Фота: Грушэцкі / Wikimedia
Недалёка ад Койданава-Дзяржынска, на другі бок брэсцкай трасы, ляжыць Станькава. Гэты маёнтак у вялікім парку з вадаёмам і белай альтанкай Орда таксама маляваў. Станькава належала Чапскім. Тым самым, з якіх славуты мінскі бурмістр Караль Чапскі. Гэта пры ім Мінск упершыню зрабіў заяўку на мегаполіс, атрымаўшы такія даброты, як каналізацыя, электрычнасць. З'явіліся нават спартыўныя аб'екты — велатрэк і зімовы каток.

Клопат пра горад адбіваўся на сямейных справах Чапскага: яго маці саркастычна жартавала, што ў графа ёсць другая жонка: Мінск. З раніцы Чапскі, укінуўшы ў кішэні кавалак сыру з хлебам, ускокваў на каня і ляцеў сорак вёрстаў у Мінск. Проста вось па гэтай алеі, па якой мы ідзём.
«Каб трапіць у ракурс, з дапамогай 4G МТС гуглім патрэбную акварэль Орды. Пасля фатограф звяраецца і робіць неабходны кадр»
«Каб трапіць у ракурс, з дапамогай 4G МТС гуглім патрэбную акварэль Орды. Пасля фатограф звяраецца і робіць неабходны кадр»
Орда маляваў Станькава, калі Караль быў яшчэ падшыванцам, а сядзіба належала яго бацьку Эмерыку. Палац Чапскіх не захаваўся, затое стаіць бібліятэка, асобная камяніца, трохі падобная да лонданскага Таўэра ў мініятуры. Зрабіць фота ў патрэбным ракурсе нам перашкаджае збудаванне савецкага часу. Дзверы замкнёныя, але звонім у званок, і нас пускаюць на другі паверх. З акна ўдаецца зняць бібліятэку Чапскіх так, як трэба.
НЯСВІЖ
НЯСВІЖ
Раскошную рэзідэнцыю князёў Радзівілаў Орда выявіў на некалькіх гравюрах. Мы выбралі самую маштабную — зробленую з адлегласці, з-за Замкавага става, з ускрайку Англійскага парка, апошні снег якога шчодра ўпрыгожаны заечымі слядамі.

Цікавы занятак: звяраючыся з выявай, вызначаць, дзе дакладна стаяў сто пяцьдзясят гадоў таму мастак. На малюнку Орды відаць не толькі палац, але і Фарны касцёл. Па ставе ў часы Орды можна было хадзіць на чаўне пад ветразем. Цяпер тут здаюць напракат катамараны. Улетку. А, пакуль лёд не растаў, можна і пешкі, акі посуху.
Раскошную рэзідэнцыю князёў Радзівілаў Орда выявіў на некалькіх гравюрах. Мы выбралі самую маштабную — зробленую з адлегласці, з-за Замкавага става, з ускрайку Англійскага парка, апошні снег якога шчодра ўпрыгожаны заечымі слядамі. Цікавы занятак: звяраючыся з выявай, вызначаць, дзе дакладна стаяў сто пяцьдзясят гадоў таму мастак. На малюнку Орды відаць не толькі палац, але і Фарны касцёл. Па ставе ў часы Орды можна было хадзіць на чаўне пад ветразем. Цяпер тут здаюць напракат катамараны. Улетку. А, пакуль лёд не растаў, можна і пешкі, акі посуху.
Гэта істотная перавага халоднага сезона, якую мы ацэнім яшчэ не раз. Другі плюс — адсутнасць лістоты. Палац у часы Орды быў дзейнай рэзідэнцыяй арыстакратычнага роду. За ХХ стагоддзе ён перажыў ваенныя разрабаванні, тут быў шпіталь для параненых, «Белміжкалгасздраўніца», страшны пажар на Каляды 2004-га знішчыў цэлае крыло будынка. Цяпер, па аднаўленні, гэта турыстычная візітоўка краіны.

МІР
МІР
МІРскі замак тады і цяпер
«Калі Нясвіж і ў часы Орды быў абжыты, дык Мірскі замак стаяў закінуты»
МІРскі замак тады і цяпер
«Калі Нясвіж і ў часы Орды быў абжыты, дык Мірскі замак стаяў закінуты»
Калі Нясвіж і ў часы Орды быў абжыты, дык Мірскі замак стаяў закінуты. Цяпер гэта таксама адно з любімых месцаў для нашых і замежных турыстаў. Нават у холад каля яго ёсць рух: сям'я з дзецьмі ідзе купляць квіткі, працуе намёт з сувенірамі, падрульвае турыстычны аўтобус… За больш чым 150 гадоў Мірскі замак прайшоў шлях ад пустуючых руінаў на малюнку Напалеона Орды да аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Дарэчы, панятак культурны ландшафт (прыродная прастора + стваральная дзейнасць чалавека) выкарыстоўваецца для апісання геаграфічных зон, якія пасля і могуць быць прызнаныя сусветнай спадчынай чалавецтва.

ГРУШАЎКА
ГРУШАЎКА
Тадэвуш Рэйтан,1840 г. Крыніца: Wikimedia
Аўтар: Тэафіл Мельцарэвіч
Орда, поруч з выдатнымі архітэктурнымі здабыткамі, часта маляваў і зусім, здавалася б, тыповыя сядзібныя дамкі, якія тысячамі былі раскіданыя па краіне. Нічога дзіўнага: у многіх выпадках гэта — родныя мясціны выдатных гістарычных дзеячаў, важныя для нацыянальнай памяці.

Таму абысці ўвагай Грушаўку, сядзібу вялікага патрыёта Тадэвуша Рэйтана, знакамітага дэпутата апошняга Сойму Рэчы Паспалітай, мастак не мог.
Рэйтан памёр у Грушаўцы ў 1780-м, Орда амаль праз сто гадоў маляваў яго стары сядзібны дом. Пазней сядзібу моцна разбудавалі. Але захавалася малая камянічка з часоў Тадэвуша Рэйтана. Паводле Ордавага малюнка яе можна акуратна аднавіць…
КОСАВА І МЕРАЧОЎШЧЫНА
КОСАВА І МЕРАЧОЎШЧЫНА
Войцех Пуслоўскі.
Карціна Валянціна Ваньковіча, 1833 г.
У Мерачоўшчыне нарадзіўся будучы герой Беларусі, Польшчы, Францыі і ЗША — Тадэвуш Касцюшка. Пазней сям'я фальварак прадала. А ў 1838 годзе побач, на ўзгорку, шляхціцы-прадпрымальнікі Пуслоўскія паставілі шыкоўны палац, які мы цяпер называем Косаўскі.

Гэта была цікавая сям'я. Войцех Пуслоўскі, слонімскі павятовы маршалак, з якога ў канцы XVIII ст. пачалося ўзвышэнне роду, быў перадавым чалавекам: ён развіваў прамысловасць там, дзе нават арыстакратыя прывыкла жыць «з зямлі». Пуслоўскі будаваў сукнавальні з паравымі машынамі (першымі на гэтых землях!), млыны, бровары, дарогі. Быў мецэнатам, фундаваў храмы. Шыкоўны Косаўскі палац стаў рэзідэнцыяй роду. Орда гасцяваў там у часы Войцехавага сына, Вандаліна Пуслоўскага — калекцыянера, аматара мастацтваў. Пэўна, ім, амаль аднагодкам, было пра што пагаварыць.
Мерачоўшчына – прыклад таго, як прыдаліся малюнкі Орды ў наш час. Фальварак Касцюшкаў згарэў яшчэ ў Першую сусветную. І якраз па выявах Орды яго аднаўлялі ўжо ў ХХІ стагоддзі.

Цяпер тут музей. Супрацоўнікі чысцяць дарожкі, змятаюць начны снег з ганку, чакаючы наведнікаў.

РУЖАНЫ
РУЖАНЫ
Недалёка за Косавам і Ружаны, якія былі некалі гняздом слаўнага ў гісторыі роду Сапегаў, вечных супернікаў Радзівілаў.

Ружаны мастак маляваў з горкі насупраць брамы, трохі лявей ад уваходу. Цяпер яна забудаваная прыватнымі дамамі. Даводзіцца прасіць страмянку ў адной гаспадыні і з яе вышыні фатаграфаваць замак. Кантраст пейзажу праз 150 гадоў: жылы палац і разбураная брама ў часы Орды, і навюткая брама з руінамі цяпер.

«Каб знайсці «пункт Орды» — месца, з якога оптыка фотакамеры можа прыблізна перадаць ракурс і дыстанцыю на арыгінальнай гравюры, — звяраемся з выявамі ў інтэрнэце і раздрукоўкамі з факсімільнага выдання. У Ружанах нам яшчэ складаней — Орда пісаў іх з пагорка, а на ім цяпер — прыватныя гаспадаркі»









«Каб знайсці «пункт Орды» — месца, з якога оптыка фотакамеры можа прыблізна перадаць ракурс і дыстанцыю на арыгінальнай гравюры, — звяраемся з выявамі ў інтэрнэце і раздрукоўкамі з факсімільнага выдання. У Ружанах нам яшчэ складаней — Орда пісаў іх з пагорка, а на ім цяпер — прыватныя гаспадаркі»
МОЛАДАВА І ПАРЭЧЧА
МОЛАДАВА І ПАРЭЧЧА
Выгляд прамысловага комплексу ў былым фальварку
Парэчча з боку р. Ясельда, які быў заснаваны ў 1836 г.
Ад Ружанаў — праз Івацэвічы і Целяханы — мы робім скачок аж да Пінска. Узгорыстыя краявіды змяняюцца роўняддзю, кампактныя засценкі — вялізнымі палескімі вёскамі.

Па дарозе завітаем у Парэчча і Моладава. Некалі два гэтыя фальваркі належалі Скірмунтам — сям'і, якая дала Беларусі гаспадарлівага і палітычнага дзяча Рамана Скірмунта, Орда, магчыма, бачыў малога Рамана, вандруючы з эцюднікам па наваколлі ў 1870-я. Ці запомніў Скірмунт барадатага дзядулю-мастака? Невядома.

Маёнтак у Моладаве не захаваўся, толькі капліца-ратонда. Яшчэ ў Моладаве дзве царквы — старая, уніяцкіх часоў, традыцыйна для гэтых мясцін пафарбаваная ў сіняе, і новая, пастэльных таноў, з бліскучымі цыбулінамі, у духу сучаснага праваслаўнага дызайну.

У маёнтку Парэчча, што якраз і належаў Раману Скірмунту, ад яго часоў захаваўся будынак былога цукровага завода. Цяпер тут робяць крухмал.
ПІНСК
ПІНСК
Людзі, лёд і рака — усё як і 150 гадоў таму ў часы Орды.
Фота Сяргея Гудзіліна / Наша Ніва
Тут, у перадмесці Лешча, на гары над Пінаю, стаяў Лешчанскі манастыр — старажытны цэнтр Турава-Пінскай праваслаўнай епархіі. Хто, калі яго заснаваў? Можа, Уладзімір Манамах? Можа, Кірыла Тураўскі? Першы раз ён згадваецца ў 1263-м.

Манастыр быў драўляны, ён згарэў у пачатку ХХ стагоддзя. А ў пачатку ХХІ стагоддзя тут паставілі новы храм. Ён, як і моладаўская царква, зроблены ў рускім стылі і толькі вельмі аддалена нагадвае абрысы старажытнай бажніцы, якую бачыў Орда. Новая царква на намоленым месцы яшчэ не скончаная, у сярэдзіне відаць рыштаванні.

Каля яе ўзножжа — вяслярная база, якую арандуе, у найлепшых оксфардскіх традыцыях, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт. Тут, на Піне і Прыпяці, адбываюцца гонкі і трэніроўкі, прыязджае нават алімпійская зборная.

Яшчэ гэта, магчыма, адзінае месца ў свеце, дзе мост стаіць не ўпоперак, а ўздоўж ракі - каб можна было прайсці над прычалам для чаўноў. З моста адкрываецца брэйгелеўская карціна: рыбакі на лёдзе затокі — чыстыя «Паляўнічыя на снезе». І надвор’е адпаведнае славутай карціне.

«Адыходзімся метраў дваццаць ад берага па лёдзе і здымаем царкву ў патрэбным ракурсе. Цікава: як Орда змог яе адсюль намаляваць? Няўжо з чаўна? Хутчэй, з балоцістага мысу паміж затокай і Прыпяццю»









«Адыходзімся метраў дваццаць ад берага па лёдзе і здымаем царкву ў патрэбным ракурсе. Цікава: як Орда змог яе адсюль намаляваць? Няўжо з чаўна? Хутчэй, з балоцістага мысу паміж затокай і Прыпяццю»
ЯНАЎ
ЯНАЎ
У Янаве (цяпер Іванава) Орда маляваў плошчу з каплічкай. Капліцы няма, паблізу — помнік ужо іншай эпохі - пафарбаваны ў залатое Ленін! Таксама на плошчы — царква, касцёл, аўтастанцыя, гімназія і райвыканкам. Помнік Орду — воддаль, каля Дома культуры.


«Тут стаіць помнік Напалеону Орду. Есць і сімвалічная магіла Орды, пазначаная абеліскам на тым месцы, дзе раней былі могілкі»









«Тут стаіць помнік Напалеону Орду. Есць і сімвалічная магіла Орды, пазначаная абеліскам на тым месцы, дзе раней былі могілкі»

помнік напалеону орду ў янаве
Архітэктар: Ігар Голубеў

Матэрыял: бронза

Год стварэння: 1997 г.
Лабары
Жыхары Янава здаўна займаліся лабарствам — збіраннем ахвяраванняў на рэстаўрацыю цэркваў. З часам лабарства ператварылася ў субкультуру са сваімі звычкамі, убраннем і нават мовай. Некаторыя словы дажылі да нашага часу як прастамоўі: «хана» (канец), «патлы» (валасы), «хаза» (дом).

ВАРАЦЭВІЧЫ. РАДЗІМА НАПАЛЕОНА ОРДЫ
ВАРАЦЭВІЧЫ. РАДЗІМА НАПАЛЕОНА ОРДЫ
Вёска Варацэвічы, дзе быў маёнтак Ордаў, месціцца на паўднёвы захад ад Іванава, яшчэ глыбей у палескія нетры. Да 200-годдзя мастака тут збудавалі акуратны музей і карцінную галерэю. Да сядзібы яшчэ трэба ехаць. Яна за вёскай, там, дзе сканчаецца асфальт. Сядзіба сучасная: арыгінал у вайну спалілі. Яе аднаўленне яшчэ не скончанае. Што будзе ў адноўленым фальварку? «Працуем над канцэпцыяй», — адказалі ў музеі.

Гэтыя восемсот кіламетраў дарогі дазволілі ахапіць малую частку спадчыны Напалеона Орды – усяго 12 месцаў з безлічы наведаных ім, з якіх ён пакінуў 1150 малюнкаў і 200 літаграфій. Але і за аднадзённую вандроўку нам удалося пабачыць, як праз наш сённяшні дзень праступаюць абрысы таго часу. А гэта даражэй за тысячу залатых карэт.
АЎТАРЫ:
За што адказваў:
фота, відэа, спецэфекты, тэхнічная адаптацыя, графічная абалонка і візуальны наратыў
Сяргей Гудзілін
Фатограф НН
За што адказваў:
тэкст, рэдактура, фактчэкінг, лакацыі і маршрут, збор і адаптацыя гістарычных дадзеных
Андрэй Скурко
Рэдактар НН
Партнёр праекта — СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»

2018